? Калі вам падабаюцца класічныя пейзажы, абавязкова завітайце на выстаўку «Вольная прастора» беларускага мастака Антона Вырвы ў мастацкую галерэю «АРТ Фабрыка».
Тут вы зможаце не толькі прасачыць за калейдаскопам прыроды, але і ўбачыць прафесійны жывапіс аўтара, які ўражвае сваёй пяшчотнай каларыстыкай.
