ЁСЦЬ НАВІНЫ ДА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ
21 лютага адзначылі Дзень роднай мовы. Вельмі важна і неабходна, каб наша нацыянальная беларуская мова развівалася і пашыралася яе выкарыстанне. Зараз у гарадах нячаста можна пабачыць беларускамоўныя плакаты, банеры, муралы і сітуацыю трэба змяняць, каб роднай мовы вакол нас станавілася больш. На гэты конт дасылала звароты ў гарадскія і раённыя выканкамы Беларусі, прапаноўвала ўсталяваць банеры з цытатамі і выслоўямі нашых знакамітых паэтаў, пісьменнікаў, каб не толькі ў Дзень роднай мовы, але і ў іншыя дні жыхары маглі бачыць і прачытаць родныя словы. Прыемна адзначыць, што супрацоўнікі выканкамаў актыўна адгукаліся на маю прапанову, і ў 2024 годзе банеры, якія славяць нашу мову і нашых пісьменнікаў, усталююць больш за два дзесяткі выканкамаў.
Віцебская вобласць
1. Міёры
2. Расоны
3. Сянно
4. Ушачы
5. Шаркаўшчына
6. Шуміліна
7. Чашнікі
Гомельская вобласць
1. Калінкавічы
2. Лельчыцы
3. Чачэрск
4. Гомельскі раённы выканкам
Гродзенская вобласць
1. Масты
2. Ашмяны
3. Воранава
4. Карэлічы
5. Навагрудак
Мінская вобласць
1. Крупкі
2. Пухавічы
3. Беразіно
4. Вілейка
5. Узда
Магілёўская вобласць
1. Дрыбін
Брэсцкая вобласць
1. Івацэвічы
2. Брэсцкі гарвыканкам. "Брэстгартранс" зробіць тэматычнае афармленне тралейбуса і аўтобуса з размяшчэннем банераў з цытатамі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
А якія каларытныя назвы ў нашых гарадоў і мястэчак - суцэльнае замілаванне, і ў кожнага з іх свая цікавая адметная непаўторная гісторыя! Паезджу ў падарожжах па гэтых мясцінах, каб палюбавацца нашымі гарадамі і беларускімі банерамі. Вандроўкі намячаюцца шматлікія.
Дарэчы, у Карэлічах акурат да Дня роднай мовы размясцілі банер з іменамі ўраджэнцаў гэтых цудоўных мясцін, якія ўнеслі значны уклад у культурнае развіццё нашай Беларусі. З райвыканакама мне ўжо даслалі фота банера. Пазнаёмцеся са знакамітымі творцамі Карэліччыны.?
