НАПІШЫЦЕ ЗВАРОТ ПА-БЕЛАРУСКУ І АТРЫМАЕЦЕ ПАДЗЯКУ!
Калі падаваць звароты на прадпрыемтвы і ва ўстановы, дык абавязкова на беларускай мове, у такім разе адказ Вам дашлюць таксама напісаны па-беларуску, гэтага патрабуе заканадаўства, бо адказ павінен давацца на мове звароту. ( Артыкул 18. Патрабаванні да пісьмовых адказаў на пісьмовыя звароты)
У мінулым годзе беларускамоўных лістоў атрымала некалькі соцен, і адзначаю, што пасадоўцы тэксты складаюць пісьменна і змястоўна, часам дасылаюць сачыненні аж на трох старонках! тобок беларускай мовай валодаюць на належным узроўні і гэта добра, трэба працягваць з імі ліставанне. Дарэчы, яшчэ і падзяку мне выказваюць за актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўважлівае стаўленне да беларускай мовы.
Сябры, дасылайце вашы звароты ў разнастайныя арганізацыі Беларусі ды на любыя тэмы: па афармленню беларускіх надпісаў, банераў, муралаў, на конт рамонту дарог, добраўпарадкавання двароў, усталявання дарожных знакаў і адрасных таблічак, налічэння камунальных плацяжоў, працы транспарту, ды з якой хочаце нагоды, галоўнае, каб зварот быў напісаны па-беларуску, такім чынам мы пашыраем выкарыстанне роднай мовы.
У нашай сям’і яшчэ мой сын заўсёды піша беларускамоўныя звароты па пытаннях, што плануе вырашыць , нядаўна звяртаўся, каб зрабілі пералік сумы аплаты за спажыванне газу, дык яму з УП “Мінгаз” прыляцеў ветлівы, талковы, абгрунтаваны ліст з патрэбнай тэрміналогіяй. Аказваецца газавікі спрытна могуць выкласці змест па-беларуску.
